220013 г.Минск
ул. Я. Коласа, 16
тел. 292-75-65
Главная Договора, соглашения Дагавор аб супрацоуніцтве паміж Беларускай бібліятэчнай асацыяцыяй, Расійскай бібліятэчнай асацыяцыяй і Украінскай бібліятэчнай асацыяцыяй

Авторизация



Профессиональные издания

Баннер
Баннер
Баннер

Система Orphus

Дагавор аб супрацоуніцтве паміж Беларускай бібліятэчнай асацыяцыяй, Расійскай бібліятэчнай асацыяцыяй і Украінскай бібліятэчнай асацыяцыяй

 

2002 год г. Мінск

Бакі адзначаюць, што Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, Расійская бібліятэчная асацыяцыя і Украінская бібліятэчная асацыяцыя зацікаўлены ў развіцці прафесійных кантактаў і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж бібліятэкарамі і бібліятэкамі трох краін, што будзе садзейнічаць фарміраванню адзінай інфармацыйнай прасторы, далейшаму развіццю і ўмацаванню ўзаемаадносін паміж народамі.

Бакі лічаць мэтазгодным:

  • Рэгулярна абменьвацца сваімі інфармацыйнымі выданнямі і матэрыяламі інфармацыйнага характару.
  • Здзяйсняць узаемны абмен візітамі бібліятэкараў і іншых спецыялістаў з мэтай абмену вопытам работы, інфармацыяй, аказання кансультацыйнай дапамогі, арганізацыі стажыровак супрацоўнікаў па розных пытаннях дзейнасці бібліятэк і сваіх асацыяцый.
  • Праводзіць сумесныя прафесійныя мерапрыемствы, а таксама садзейнічаць удзелу спецыялістаў трох краін у розных прафесійных мерапрыемствах, у тым ліку і міжнародных, якія праводзяцца на тэрыторыі гэтых краін.
  • Рэкамендаваць сваім членам і другім бібліятэчным установам і арганізацыям сваіх краін праводзінь сумесныя даследаванні ў першую чаргу па раскрыццю гісторыка-культурных фондау бібліятэк і гістарычных сувязей Беларусі, Расіі і Украіны, ствараць і рэалізоўваць праграмы ў вобласці бібліятэчнай справы, бібліятэказнаўства, бібліяграфіі і інфармацыйных тэхналогій. Падрыхтоўваць і вьпускаць сумесныя выданні па тэмах, якія выклікаюць узаемную зацікауленасць.
  • Развіваць узаемны абмен інфармацыяй аб новых бібліятэчных тэхналогіях і іншых навейшых дасягненнях у галіне бібліятэчнай справы трох краін, а таксама спрыяць атрыманню такой інфармацыі ад іншага боку. Садзейнічаць развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва бібліятэк і бібліятэчных аб'яднанняу трох краін.
  • Прадстаўляць свабодную інфармацыю аб прафесійных кантактах і мерапрыемствах Беларусі, Расіі і Украіны, якія праходзілі пры ўдзеле кожнага з бакоу. Садзейнічаць доступу бібліятэк і спецыялістаў іншых бакоў да інфармацыйна-бібліятэчных рэсурсаў бібліятэк сваей краіны.
Дагавор падпісаны:
Прэзідэнтам Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі П.М. Лапо
Прэзідэнтам Расійскай бібліятэчнай асацыяцыі В.Н. Зайцавым
Прэзідэнтам Украінскай бібліятэчнай асацыяцыі В.Г. Дрыгайла

дагавор (фармат PDF, 113 kb)