220013 г.Минск
ул. Я. Коласа, 16
тел. 292-75-65
Главная Договора, соглашения Дагавор аб супрацоуніцтве паміж Таварыствам бібліятэкараў Літвы і Беларускай бібліятэчнай асацыяцыяй

Авторизация



Профессиональные издания

Баннер
Баннер
Баннер

Система Orphus

Дагавор аб супрацоуніцтве паміж Таварыствам бібліятэкараў Літвы і Беларускай бібліятэчнай асацыяцыяй

 

08.12.1999 г.

Таварыства бібліятэкараў Літвы і Беларуская бібліятэчная асацыяцыя адзначаюць, што абодва бакі аднолькава зацікаўлены ў стварэнні спрыяльных умоў для развіцця прафесійных кантактаў і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж бібліятэкарамі і бібліятэкамі абодвух краін.

Бакі пагаджаюцца:

  • Рэгулярна абменьвацца сваімі інфармацыйнымі выданнямі і матэрыяламі інфармацыйнага характару.
  • На ўзаемныя візіты бібліятэкараў і іншых спецыялістаў з мэтай абмену вопытам працы, інфармацыяй, аказання кансультацыйнай дапамогі і стажыровак супрацоўнікаў па розных пытаннях дзейнасці бібліятэк і сваіх арганізацый.
  • На правядзенне супольных прафесійных мерапрыемстваў, а таксама аказанне садзеення ўдзелу спецыялістаў другога боку ў розных прафесійных мерапрыемствах на тэрыторыі сваёй краіны.
  • Бакі лічать мэтазгодным рэкамендаваць сваім членам, іншым бібліятэчным установам і арганізацыям сваіх краін правядзенне супольных даследаванняў, у першую чаргу па раскрыццю гісторыка-культурных фондаў бібліятэк і вывучэнню гістарычных сувязей Літвы і Беларусі ў галіне кніжнай справы, бібліятэказнаўства, бібліяграфіі і інфармацыйных тэхналогій.
  • Развіваць узаемны абмен інфармацыяй аб новых бібліятэчных тэхналогіях і іншых навейшых дасягненнях у галіне бібліятэчнай справы сваіх краін, а таксама садзейнічать адзін другому ў атрыманні такой інфармацыі ад трэцяга боку.
  • Прадстаўляць адзін аднаму свабодную інфармацыю аб прафесійных кантактах і мерапрыемствах бібліятэкараў Літвы і Беларусі, якія праходзілі пры ўдзеле і садзейнічані кожнага з бакоў.
Дагавор падпісаны:
Прэзідэнтам Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі У. Сарока
Прэзідэнтам Таварыства бібліятэкараў Літвы Р. Гражэне

дагавор (фармат PDF, 109 kb)