220013 г.Минск
ул. Я. Коласа, 16
тел. 292-75-65
Главная Договора, соглашения Пісьмо Джонa У. Берры, Прэзідэнта Амерыканскай бібліятэчнай асацыяцыі

Авторизация



Профессиональные издания

Баннер
Баннер
Баннер

Система Orphus

Пісьмо Джонa У. Берры, Прэзідэнта Амерыканскай бібліятэчнай асацыяцыі

(пераклад выкананы Лазаравым В.С.)

Ад імя Амерыканская бібліятэчнай асацыяцыі і яе 64 тысяч членаў я з задавальненнем накіроўваю вам прывітанне ў сувязі з вашай канферэнцыяй, якая, я ўпэўнены, будзе паспяховай.

Усе мы з’яўляемся грамадзянамі сусветнай інфармацыйнай суполкі. Цяпер – болей чым калі-небудзь у гісторыі чалавецтва – веды і інфармацыя неабходны для дасягнення поспехаў як асобным чалавекам, так і таварыствамі і нацыямі. Бібліятэкі з’яўляюцца важным рэсурсам для суполак, асоб і інстытутаў, якія заклапочаны ўзросшай запатрабаванасцю ў доступе да інфармацыі. Зараз бібліятэкі з’яўляюцца цэнтрамі розных суполак, якія прадстаўляюць матэрыялы і рэкамендацыі для забеспячэння ўсім грамадзянам паспяховага доступа да інфармацыі ўсіх відаў і дасягнення яе эфэктыўнага выкарыстання.

Нядаўнія трагічныя падзеі ў Злучанных Штатах паказалі важнасць камунікацый праз межы і высветлілі – самым жудасным вобразам, які магчыма сабе ўявіць, - вынікі страха, нянавісці і невуцтва. Бібліятэкі могуць сыграць жыццёва важную ролю ў садзейнічанні свабоднай перадачы інфармацыі, выкарыстанне якой будзе гарантыяй, што такія трагедыі не паўтарацца зноў.

На канферэнцыі ІФЛА, якая адбылася ў 2001 годзе ў Бостане, Амерыканская бібліятэчная асацыяцыя і ІФЛА абнародавалі новую партнёрскую ініцыятыву пад назвай “Кампанія за суветныя бібліятэкі”, аснованую на праграме, распрацаванай у ЗША.

Кампанія за сусветныя бібліятэкі – грамадзянская адукацыйная кампанія, задуманная для моцнага і выразнага абвяшчэння каштоўнасцей бібліятэк і бібліятэкараў ХХІ стагоддзя. Па задуме ініцыятараў яна з’яўляецца вітрынай, дэманструючай унікальную і жыццёва важную ролю, якую іграюць публічныя, школьныя, навуковыя і спецыяльныя бібліятэкі ва ўсім свеце. Кампанія за сусветныя бібліятэкі дасць міжнароднаму бібліятэчнаму таварыству інфармацыю і інструменты, выкарыстанне якіх упэўніць інфармацыйных карыстальнікаў, дзеячаў адукацыі, лідэраў дзелавога свету, палітычных лідэраў і работнікаў сродкаў масавай камунікацыі ў тым, што бібліятэкі з’яўляюцца дынамічнымі арганізацыямі, якія чутка рэагуюць сваімі змяненнямі на перамены ў свеце, у тым, што яны з’яўляюцца тым месцам, дзе людзі могуцть знайсці свой шанс, у тым, што яны з’яўляюцца мастамі ў свеце.

Для Кампаніі распрацаваны спецыяльны лагатып і Web-сайт, які знаходзіцца на хатняй старонцы ІФЛА па адрасу: http://ifla.org/@yourlibrary/. Я заклікаю вашу асацыяцыю прыняць удзел у гэтай кампаніі, выкарыстаць матэрыялы, якія прапануюцца ў яе рамках, і далучыцца да вашых калег-бібліятэкараў ва усім свеце ў рабоце па развіццю бібліятэк як цэнтраў дэмакратыі, інфармацыі і навучання. Разам мы зможам саздаць сусветнае таварыства, усе грамадзяне якога будуць мець доступ да любой інфармацыі, у якой яны будуць мець патрэбу.

З найлепшымі пажаданнямі поспехаў вашай канферэнцыі, Джон У. Беры, Прэзідэнт Амерыканскай бібліятэчнай асацыяцыі.