220114 г.Минск
просп. Независимости, 116
тел. 293-25-07
Главная История

Авторизация



Профессиональные издания

Баннер
Баннер
Баннер

Система Orphus

Историческая справка

Беларуская бібліятэчная асацыяцыя (ББА) з'ўляецца адзінай грамадскай арганізацыяй у Республіцы Беларусь, якая аб'ядноўвае спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і інфарматыкі. ББА створана з мэтай фарміравання найбольш аптымальных умоў развіцця бібліятэчнай сістэмы, каардынацыі намаганняў бібліятэкараў у галіне рашэнні найбольш актуальных праблем дзейнасці бібліятэк, сацыяльнай і прававой абароны бібліятэчных супрацоўнікаў Беларусі.

 


1992 год

16 чэрвеня адбылася устаноўчая канферэнцыя Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі (ББА), на якой прысутнічала 262 дэлегата з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь і г. Мінска. Канферэнцыяй быў прыняты Устаў ББА. Лявончыкаў Васіль Емельянавіч - Прэзідэнт ББА  з 1992 па 1994 гг. Прэзідэнтам Асацыяцыі выбраны В.Е.Лявончыкаў, прафесар, заг. кафедры Мінскага інстытута культуры; віцэ-прэзідэнтам – Г.М.Алейнік, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ).
Створаны наступныя камітэты: заканадаўчай ініцыятывы (старшыня – І.А.Прылішч, нам. дырэктара НББ), сацыяльнай і прававой аховы (старшыня – І.В.Іваноў, дацэнт Мінскага інстытута культуры), па міжнародных сувязях (старшыня – С.М.Емельянава, нам. дырэктара ЦНБ НАНБ Беларусі), па бібліяграфічнай рабоце (старшыня – А.В.Мураў’ёва, заг. аддзелам НББ), па фондам і каталогам (старшыня – З.М.Дударэвіч), па абслугоўванню (старшыня – Н.С.Чуева, нам. дырэктара Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна), аўтаматызацыі (старшыня – Н.А.Яцэвіч, заг. кафедрай Мінскага інстытута культуры), па выдавецкай і камерцыйнай дзейнасці (старшыня – У.М.Сарока, дырэктар РНМБФК), рэвізійная камісія ў складзе: А.П.Фурс – старшыня, заг. аддзелам ЦНБ НАНБ Беларусі, Л.А.Анасовіч, заг. аддзелам НББ, С.І.Вадап’ян, заг. аддзелам Круглянскай ЦБС.
24 кастрычніка адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка і грамадства”. Быў прыняты зварот да Вярхоўнага Савета, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, камісіі па адукацыі, культуры і захоўванні гістарычнай спадчыны Вярхоўнага Савета аб крызісным становішчы ў бібліятэчнай справе.

1993 год

3 мая Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь быў зарэгістраваны Устаў ББА (пасведчанне № 521).
27 верасня Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пры ўзгадненні з Радай ББА зацверджана “Палажэнне аб арганізацыі сукупнай сеткі бібліятэк Рэспублікі Беларусь ”.
30 верасня адбылася абмеркаванне і накіраванне ў Дзяржаўны камітэт па працы Рэспублікі Беларусь змяненняў па аднясенню бібліятэк к катэгорыям па аплаце працы.
ББА ўступіла ў Бібліятэчную асамблею Еўразіі (БАЕ)

1994 год

6 кастрычніка адбылася навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 50-годдзю са дня заснавання факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага універсітэта культуры з удзелам прадстаўнікоў ББА.
3 лістапада адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя ББА. З справаздачным дакладам выступіў Прэзідэнт ББА В.Е.Лявончыкаў. Са справаздачай рэвізійнай камісіі – старшыня А.П.Фурс. У склад Рады ББА выбраны:Алейнік Галіна Мікалаеўна - Прэзідэнт ББА з 1994 па 1997 гг. Г.М.Алейнік, дырэктар НББ – Прэзідэнт, У.А.Голубеў, дырэктар БелСГБ – віцэ-прэзідэнт, Е.М.Гафт, намеснік дырэктара БелСГБ – адказны сакратар. Створаны наступныя камітэты: заканадаўчай ініцыятывы (старшыня – І.А.Прылішч, нам. дырэктара НББ), сацыяльнай і прававой аховы (старшыня – Р.Н.Сухарукава, нам. дырэктара РНТБ), навукова-даследчай працы і падрыхтоўкі кадраў (старшыня – Н.А.Яцевіч, заг. кафедрай Мінскага інстытута культуры), аўтаматызацыі (старшыня – П.М.Лапо, заг. аддзелам ЦНБ НАНБ Беларусі), інфармацыйна-выдавецкай дзейнасці (старшыня – Н.Ю.Бярозкіна, заг. аддзелам ЦНБ НАНБ Беларусі), па бібліяграфічнай рабоце (старшыня – А.В.Мураў’ёва, заг. аддзелам НББ), па бібліятэчным фондам (старшыня – С.М.Емельянава, нам. дырэктара ЦНБ НАНБ Беларусі), па міжнародных сувязях (старшыня – В.С.Лазараў, ст. навуковы супрацоўнік Інстытута пералівання крыві), па бібліятэчнаму абслугоўванню (старшыня – Л.І.Прядко, заг. аддзелам НББ), па стандартызацыі (старшыня – Р.С.Матульскі, дацэнт Мінскага інстытута культуры), рэвізійная камісія (А.П.Фурс – старшыня, заг. аддзелам ЦНБ НАНБ Беларусі; Л.А.Анасовіч, заг. аддзелам НББ, С.І.Вадап’ян; заг. аддзелам Круглянскай ЦБС).
Дэлегатамі канферэнцыі быў накіраваны зварот да старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь з просьбай аб паскарэнні прыняцця на чарговай сэсіі Закона “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліке Беларусь”.
У адрас Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і рэспубліканскіх бібліятэк была накіравана просьба кансалідаваць намаганні і сродкі на выданне прафесійнага бібліятэчнага часопіса.

1995 год

Сакавік – быў прыняты “Закон аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь”.
20–27 красавіка адбыўся 3-і расійска-германскі семінар па праблемах бібліятэчнай справы, арганізаваны Нямецкім культурным цэнтрам імя Гёте ў г. Маскве, у якім прыняла удзел дэлегацыя бібліятэкараў Беларусі.
17 мая выйшаў 1-ы эксперыментальны нумар “Весніка Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі”.
Чэрвень – дэлегацыя бібліятэкараў Беларусі прыняла ўдзел у рабоце 2-й Крымскай канферэнцыі (У.А.Голубеў – БелСГБ, А.Т.Саладкоў – НББ).
27 чэрвеня ББА перарагістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь (пасведчанне № 0426).
20–26 жніўня на Генеральнай канферэнцыі ІФЛА (г. Стамбул, Турцыя) ад Беларусі прысутнічалі Г.І.Пяхота (РНТБ) і Т.І.Акушэвіч (Мінская цэнтральная гарадская бібліятэка імя Я.Купалы).
28 верасня адбылася нарада Камітэта па сацыяльнай і прававой ахове ББА і метадыстаў буйнейшых бібліятэк Рэспублікі, на якой абмяркоўваліся пытанні прэстыжу прафесіі і павелічэння заработной платы бібліятэкараў, каардынацыя ў абслугоўванні чытачоў і інш.
29 верасня адбыўся круглы стол “Новыя тэндэнцыі ў бібліятэчна-інфармацыйнай адукацыі і практычнай дзейнасці бібліятэк”, прысвечаны 20-годдзю Беларускага універсітэта культуры.
3–5 кастрычніка члены Рады ББА Г.І.Пяхота, Р.Н.Сухарукава (РНТБ) прынялі ўдзел у з’езде бібліятэкараў Рэспублікі Малдова (г. Кішінёў).
25–26 кастрычніка адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Аўтаматызаваныя сістэмы інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання: стан, праблемы, перспектывы” (БГПА, Навуковая бібліятэка, г. Мінск).
1–3 лістапада ў Мінску прайшоў семінар бібліятэкараў Беларусі “Метады кіравання ў пераходны перыяд”, які быў падтрыманы Інстытутам Адкрытага грамадства (г. Будапешт, Венгрыя). Асноўнымі арганізатарамі з’яўляліся ББА і буйнейшыя бібліятэкі Беларусі.
27 лістапада Рада ББА правяла “круглы стол” па новых тэхналогіях, перспектыўных пытаннях бібліятэчнага абслугоўвання.
4–8 снежня ў рабоце 19-й Міжнароднай выставы “Online-95” (г. Лондон, Англія) прынялі ўдзел П.М.Лапо (ЦНБ НАНБ Беларусі), Т.І.Дербан (РНМБ).

1996 год

26 студзеня быў створаны тэхнічны камітэт №3 (ТК) “Інфармацыйныя дакументальныя камунікацыі”.
15 лютага ББА атрымала грант фонда Еўразія па стварэнню інфармацыйнай службы Асацыяцыі.
25 сакавіка была створана інфармацыйная служба ББА.
25–30 сакавіка ў Германіі адбылася Міжнародная канферэнцыя па праблемах бібліятэчнай справы, у якой прынялі ўдзел члены ББА Е.А.Іванова (Гродзенская абласная бібліятэка), Г.І.Пяхота (РНТБ), Е.А.Сівакова (НББ), Я.Е.Шаніна (ЦНБ НАНБ).
4–10 ліпеня адбылася 115-я канферэнцыя ALA (Амерыканская бібліятэчная асацыяцыя), у якой прынялі ўдзел члены ББА Т.І.Акушэвіч, І.І.Курбатава (НББ), В.С.Лазараў (НДІ гематалогіі і пералівання крыві), А.Т.Саладкоў (НББ), Р.Н.Сухарукава (РНТБ).
15 лістапада Міністэрствам культуры пры ўзгадненні з ББА былі зацверджаны Тыпавыя правілы карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь.

1997 год

12 лютага ў Мінску адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя ББА, у якой прынялі ўдзел 72 дэлегата. На канферэнцыі са справаздачным дакладам “Аб рабоце Рады ББА” выступіла Прэзідэнт ББА Г.М.Алейнік, са справаздачай рэвізійнай камісіі – А.П.Фурс.
Сарока Удадзімір Мікалаевіч - Прэзідэнт ББА з 1997 па 2001 гг. У склад Рады ББА выбраны: У.М.Сарока, дырэктар РНМБФК – Прэзідэнт, Р.Н.Сухарукава, нам. дырэктара РНТБ – віцэ-прэзідэнт, Е.М.Гафт, намеснік дырэктара РНСХБ – адказны сакратар. Створаны наступныя камітэты: нарматыўна-рэгламентуючай дакументацыі (старшыня – Т.В.Аксёнава, нам. дырэктара НББ), сацыяльна-прававой аховы (старшыня – С.В.Юдо, дырэктар Прэзідэнтскай бібліятэкі), новых тэхналогій (старшыня – У.А.Голубеў, дырэктар БелСГБ), бібліяграфічны (старшыня – А.В.Мураў’ёва, заг. аддзелам НББ), міжнародных сувязей (старшыня – Т.І.Акушэвіч, заг. аддзелам Мінскай гарадской бібліятэкі імя Я.Купалы), стандартызацыі (старшыня – Р.С.Матульскі, дацэнт БУК), па бібліятэчных фондах (старшыня – С.М.Емельянава, дырэктар ЦНБ НАНБ), навукі, адукацыі і падрыхтоўкі кадраў (старшыня – А.А.Трусаў, дэкан ФБІС БУК), інфармацыйная служба (дырэктар – Н.Ю.Бярозкіна, заг. аддзелам ЦНБ НАНБ Беларусі), рэвізійная камісія ў складзе: А.П.Фурс – старшыня, заг. аддзелам ЦНБ НАНБ Беларусі; Л.А.Анасовіч, заг. аддзелам НББ; С.І.Вадапьян, заг. аддзелам Круглянскай ЦБС.
Пры Радзе ББА створаны Савет дырэктароў, старшыня – Г.М.Алейнік (дырэктар НББ).
Красавік – выйшаў першы нумар прафесійнага часопіса “Бібліятэчны свет”, заснавальнікам якога з’ўляецца Беларуская бібліятэчная асацыяцыя.
13–17 мая дэлегацыя бібліятэкараў Беларусі прымала ўдзел у семінары Нямецкага культурнага цэнтра імя Гёте “Пераўтварэнне бібліятэкі: канцэпцыі ўпраўлення і фінансавання” (С-Пецярбург).
19–23 мая пры актыўнай падтрымцы ББА адбыўся міжнародны семінар “Бібліятэкі і бібліятэчная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь і ЗША: канструктыўны дыялог і супрацоўніцтва” (БУК, Беларусь; Луізіанскі ін-т, ЗША), Мінск.
27 мая па ініцыятыве ББА і падтрымцы Інфармацыйнага цэнтра Амбасады ЗША у Рэспубліцы Беларусь адбыўся семінар па пытаннях англа-амерыканскіх правіл апісання дакументаў, удзельнікамі якога былі бібліятэкары рэспубліканскіх і абласных бібліятэк рэспублікі.
15 ліпеня ББА уступіла ў Міжнародную федэрацыю бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў (ІФЛА).
30 жніўня ў рабоце 63-й Генеральнай канферэнцыі ІФЛА (Капенгаген, Данія) ад Беларусі прыняў удзел Прэзідэнт ББА У.М.Сарока.
21–27 верасня ў рабоце міжнароднай канферэнцыі “Мадэрнізацыя інфармацыйнага абслугоўвання (Кішінёў, Малдова) прыняла ўдзел Р.Н.Сухарукава, віцэ-прэзідэнт ББА.
1 кастрычніка створаны клуб “Кніга і мы”, старшыней якога з’яўляецца Н.С.Чуева, дырэктар Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна.
29–31 кастрычніка пры актыўным удзеле ББА адбыўся міжнародны семінар “Перспектыўныя напрамкі развіцця бібліятэчна-інфармацыйнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь у кантэксте агульнаміравых тэндэнцый” (БУК, Нямецкі культурны цэнтр імя Гёте).

1998 год

5–8 красавіка ў рабоце міжнароднага семінара па пытаннях дзейнасці бібліятэчных асацыяцый (С.-Пецярбург) прынялі ўдзел У.М.Сарока – Прэзідэнт ББА, С.М. Емельянава – (ЦНБ НАНБ Беларусі).
29 красавіка пры актыўным удзеле ББА адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Сучасная бібліятэка: абсталяванне, дызайн”, арганізатарамі якой выступілі ББА, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Інстытут імя Гёте ў Мінску.
9–15 мая ў рабоце міжнароднай канферэнцыі “Інфармацыйнае грамадства 21 стагоддзя: роля бібліятэчных асацыяцый” (Будапешт, Венгрыя) прынялі ўдзел: У.М.Сарока– Прэзідэнт ББА; П.М.Лапо (ЦНБ НАНБ); Т.А.Хадасевіч (Міжнародная юрыдычная бібліятэка); К.К.Слуцкая (РНМБ).
12 чэрвеня ББА ініцыіравала стварэнне пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь міжведамаснага бібліятэчнага савета, выдзяленне ў структуры міністэрства ўпраўлення ці аддзелу па пытаннях бібліятэк, уключэнні бібліятэк у дзяржаўныя і мэтавыя комплексныя праграмы.
26 чэрвеня – 20 ліпеня 16 спецыялістаў з буйнейшых бібліятэк Беларусі прайшлі стажыроўку ў ЗША па праграме “Інфармацыйныя тэхналогіі і сучасная бібліятэка”. 14–24 жніўня ў рабоце 64-й Генеральнай канферэнцыі ІФЛА (Амстэрдам, Нідэрланды) прынялі ўдзел ад Беларусі: Т.І.Акушэвіч (ЦБ імя Я.Купалы г.Мінска), А.І.Варанько (НКП Беларусі), Г.М.Алейнік (НББ).
20–22 кастрычніка па ініцыятыве ББА і пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Інфармацыйныя тэхналогіі ў бібліятэках на мяжы стагоддзяў: праблемы, пошукі, рашэнні” (Мінск), у якой прынялі ўдзел усе буйнейшыя бібліятэкі Рэспублікі.
22 кастрычніка ў рамках 75-годдзя НББ адбылася прэзентацыя першага прафесійнага бібліятэчнага часопіса “Бібліятэчны свет”.

1999 год

Люты – пры ББА быў створаны Інтэрнет-клуб маладых спецыялістаў.
Сакавік – па ініцыятыве ББА была распрацавана “Канцэпцыя інфармацыйнага ўзаемадзеяння бібліятэк Беларусі”.
11–14 мая па ініцыятыве ББА, падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Сучасная бібліятэка: канцэпцыя развіцця” (Мінск).
14 мая прынята рашэнне аб святкаванні ў рэспубліцы 16 чэрвеня Дня бібліятэк.
14 мая адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя ББА (Мінск), у рабоце якой прыняла ўдзел 166 дэлегатаў. На канферэнцыі са справаздачным дакладам “Аб рабоце Рады ББА за 1997–1999 гг.” выступіў Прэзідэнт ББА – У.М.Сарока. Была зроблена справаздача рэвізійнай коміссіі (А.П.Фурс, старшыня). Разгледжана пытанне “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут ББА”, адбыліся выбары Рады ББА і выбары рэвізійнай камісіі. У склад Рады ББА былі выбраны: У.М.Сарока, дырэктар РНМБФК – Прэзідэнт; Р.Н.Сухарукава, нам. дырэктара РНТБ – віцэ-прэзідэнт; Л.Г.Кірухіна, нам. дырэктара НББ – віцэ-прэзідэнт; Т.А.Квасава, гл. бібліятэкар НББ – адказны сакратар.
Створаны наступныя камітэты: нарматыўна-рэгламентуючай дакументацыі (старшыня – В.А.Сабалеўская, заг. аддзелам НББ), сацыяльна-прававой аховы (старшыня – С.В.Юдо, дырэктар Прэзідэнтскай бібліятэкі), новых інфармацыйных тэхналогій (старшыня – У.А.Голубеў, дырэктар БелСГБ), міжнародных сувязей (старшыня – П.М.Лапо, нам. дырэктара ЦНБ НАНБ), па фарміраванню і захоўванню фондаў (старшыня – С.М.Емельянава, дырэктар ЦНБ НАНБ), стандартызацыі (старшыня – Р.С.Матульскі, дэкан ФБІС БУК), інфармацыйная служба (дырэктар – Н.Ю.Бярозкіна, заг. аддзелам ЦНБ НАНБ Беларусі), рэвізійная камісія ў складзе: А.П.Фурс – старшыня, заг. аддзелам ЦНБ НАНБ Беларусі, М.А.Голуб, бібліятэкарь НББ, Т.С.Юхнавец, аспірантка БУК).
19 мая адбылося падпісанне намераў аб супрацоўніцтве паміж Расійскай бібліятэчнай асацыяцыяй і ББА.
26 мая падпісаны загад Міністра культуры Рэспублікі Беларусь № 106 “Аб рэспубліканскім бібліятэчным Савеце пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь”, у які ўвайшлі Прэзідэнт ББА – У.М.Сарока, дырэктары буйнейшых бібліятэк рэспублікі.
20 верасня адбылася перарэгістрацыя грамадскага аб’яднання “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя” (пасведчанне № 986). Зарэгістравана сімволіка ГА “ББА” (пасведчанне № 0414).
23 верасня выйшаў першы выпуск часопіса “Бібліятэка прапануе”, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Цэнтралізаваная дзіцячая бібліятэчная сістэма і ББА.
8–10 снежня адбылася канферэнцыя бібліятэкараў Літвы, прысвечаная 10-годдзю Літоўскага бібліятэчнага грамадства (Вільнюс), у якой удзельнічалі 3 прадстаўніка ББА. Падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве паміж Грамадствам бібліятэкараў Літвы і ББА.

2000 год

23–26 мая адзначалася 55-годдзе факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм і 25-годдзе БУК. Адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк і іх кадравае забеспячэнне” (Мінск, БУК).
13–18 жніўня дэлегацыя Беларусі ў складзе 5-ці спецыялістаў (В.К.Гедройц, нам. Міністра культуры Рэспублікі Беларусь; У.М.Сарока, Прэзідэнт ББА; Р.Н.Сухарукава, РНТБ; П.М.Лапо, ФБ БДУ; У.А.Голубеў, БелСГБ) прымала ўдзел у рабоце 66-й Генеральнай канферэнцыі ІФЛА (Іерусалім, Ізраіль).
Пры актыўным удзеле членаў ББА на працягу 2000 г. праходзіла работа над праектам змяненняў і дапаўненняў у Закон “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліке Беларусь ”.

2001 год

25 лютага – 18 сакавіка дырэктары абластных і буйнейшых гарадскіх бібліятэк рэспублікі (10 чалавек) прайшлі стажыроўку ў ЗША.
8–17 чэрвеня ў рабоце Крымскай міжнароднай канферэнцыі (г.Судак) прыняла ўдзел дэлегацыя бібліятэкараў Беларусі (29 чалавек).
15 верасня адбылася падпісанне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2001 г № 483 аб заснаванні дзяржаўнага свята 15 верасня “Дзень бібліятэк”.
23–26 кастрычніка па ініцыятыве ББА адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Уваходжанне бібліятэк у інфармацыйнае грамадства: пошук гармоніі – шляхі трансфармацыі” (г.Мінск), у рабоце якой прынялі ўдзел 300 чалавек, шэраг замежных прадстаўнікоў.
25 кастрычніка адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Рады ББА, у ходзе якой быў зроблены даклад “Аб рабоце Рады ББА” (У.М.Сарока, Прэзідэнт), справаздача рэвізійнай коміссіі (А.П.Фурс, старшыня). Адбыліся выбары Рады ББА і выбары рэвізійнай камісіі.Лапо Петр Міхайлавіч - Прэзідэнт ББА з 2001 г. па с.ч. Выбраны: Прэзідэнт – П.М.Лапо, дырэктар ФБ БДУ; віцэ-прэзідэнты – Л.Г.Кірухіна, нам. дырэктара НББ; В.П.Дуброва, дырэктар Гомельскай абласной навуковай бібліятэкі; адказны сакратар – Н.А.Макеева, метадыст ФБ БДУ. Створаны наступныя камітэты: нарматыўна-рэгламентуючай дакументацыі (старшыня – О.А.Сабалеўская, заг. аддзелам НББ), сацыяльна-прававой аховы (старшыня – Н.Л.Старыкава, гал. спецыяліст Упраўлення культуры Мінгарвыканкама), міжнародных сувязей (старшыня – У.С.Лазараў, заг. аддзелам навукова-даследчай часткі БНТУ), новых інфармацыйных тэхналогій (старшыня – М.У.Сенько, нам. дырэктара ФБ БДУ), па бібліятэчных фондах (старшыня – Е.А.Сівакова, заг. аддзелам НББ), па сувязям с грамадскасцю (старшыня – Н.С.Чуева, дырэктар Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна), па праблемах дзіцячага чытання (старшыня – Л.М.Сачко, дырэктар Централізаванай дзіцячай бібліятэчнай сістэмы г.Мінска), па рэгіянальнаму развіццю (старшыня – В.Г.Валодзіна, дырэктар навуковай бібліятэкі Полацкага Дзяржуніверсітэта), па бібліяграфічнай рабоце (старшыня – Т.А.Яроха, заг. аддзелам НББ), рэвізійная камісія (С.В.Шандора – старшыня, дырэктар бібліятэкі БДЭУ), У.А.Голубеў (дырэктар БелСГБ); Т.С.Юхнавец (аспірантка БГУК).

2002 год

Студзень–сакавік – Радай ББА на межведамаснай падставе праведзены ў Гродна (22.01), Віцебску (07.02), Гомеле (20.02), Магілёве (26.02), Брэсце (05.03), Мінску (14.03) абластныя семінары бібліятэкараў “Асноўныя напрамкі дзейнасці ББА і Інтэрнет-тэхналогіі ў бібліятэках”.
22–23 студзеня ў рабоце З’езда Літоўскага бібліятэчнага грамадства прыняла ўдзел Л.Г.Кірухіна (віцэ-прэзідэнт ББА).
13 лютага ў Мінску адбыўся семінар “Праблемы камплектавання бібліятэк РБ кніжнымі выданнямі, якія выданы ў РФ”.
22 лютага ў НББ быў праведзены інструктаж для дырэктараў абласных бібліятэк па ўкараненню змяненняў у “Інструкцыю па ўліку і захаванню бібліятэчных фондаў”.
11 – 12 сакавіка ў БДУ адбыўся міжнародны семінар “Ахова аўтарскіх праў і ліцэнзаванне ў вобласці электронных інфармацыйных рэсурсаў”. Асноўны дакладчык – г-ня Туула Хаавіста (Фінляндыя).
15 сакавіка ў Мінску адбылася нарада па праблемных пытаннях камплектавання.
25 – 28 сакавіка адбыўся семінар “Рынак бібліятэчных сістэм у Беларусі і перспектывы яго развіцця” (Мінскі р-н, пас. Раўбічы), удзельнікамі якога былі прадстаўнікі буйнейшых бібліятэк Беларусі, ІЦ Нацбанка РБ.
23 – 25 красавіка ў Гомельскай абласной бібліятэцы ў рамках міжнароднай канферэнцыі “Гісторыя бібліятэчнага дзела і бібліяфільства” адбыўся “круглы стол”, прысвечаны 10-летнему юбілею ББА.
21 – 22 мая ў Полацкім дзяржаўным універсітэце адбыўся міжнародны семінар “Менeджмент універсітэцкай бібліятэкі”.
24 мая ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта адбылася сустрэча прадстаўнікоў Рады ББА з Нэнсі Краніч – намеснікам дэкана бібліятэчнага факультэта Нью-Йоркскага універсітэта, курыруючым Прэзідэнтам Амерыканскай бібліятэчнай асацыяцыі.
17 верасня адбылося падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж Беларускай бібліятэчнай асацыяцыяй, Расійскай бібліятэчнай асацыяцыяй і Украінскай бібліятэчнай асацыяцыяй.
18 верасня ў БДУ адбыўся “круглы стол” “Бібліятэчныя праекты і праграмы”.
19 верасня ў Мінскай абласной універсальнай навуковай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбыўся семінар “Бібліятэчная кааперацыя і доступ да інфармацыйных рэсурсаў: праблемы і перспектывы”.