220114 г.Минск
просп. Независимости, 116
тел. 293-25-07
Главная Кодекс профессиональной этики библиотекаря

Авторизация



Профессиональные издания

Баннер
Баннер
Баннер

Система Orphus

Белорусская библиотечная ассоциация. Кодекс профессиональной этики библиотекаря
Кодэкс прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі

Усведамляючы важнасць прафесійнай дзейнасці ў сферы стварэння, захавання і распаўсюджвання ў грамадстве інфармацыі, члены Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі прапануюць усім бібліятэкарам і cпецыялістам, якія працуюць у гэтай сферы, у сваёй прафесійнай дзейнасці прытрымлівацца "Кодэкса прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі":

  • забяспечваць высокі ўзровень абслугоўвання, ствараць умовы для раўнапраўнага, свабоднага і камфортнага доступу карыстальніка да інфармацыйных рэсурсаў.
  • захоўваць духоўныя каштоўнасці і спрыяць развіццю нацыянальнай культуры.
  • паважаць чалавечую годнасць і прытрымлівацца агульначалавечых прынцыпаў маралі, плюралізму ідэй, прынцыпаў інтэлектуальнай і інфармацыйнай свабоды.
  • прызнаваць і з павагай адносіцца да інтэлектуальнай уласнасці.
  • забяспечваць аператыўнасць, паўнату і аб'ектыўнасць інфармацыі, якая падаецца карыстальніку.
  • аддзяляць прафесійныя абавязкі ад уласных інтарэсаў, імкнуцца да таго, каб уласныя перакананні не перашкаджалі свабоднаму доступу карыстальніка да інфармацыі.
  • абараняць права карыстальніка на канфідэнцыяльнасць звестак пра яго і яго інфармацыйныя запыты.
  • імкнуцца да бездакорнага выканання сваіх прафесійных абавязкаў.
  • ставіцца да карыстальнікаў бібліятэк з павагай і добразычлівасцю.
  • лічыць сябе членамі прафесійнай супольнасці і ставіцца да калег па рабоце справядліва і з павагай, абараняць іх правы.
  • абменьвацца ведамі і вопытам, садзейнічаць аўтарытэту сваёй прафесіі і клапаціцца пра яе высокі статус.

Рада Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі лічыць, што выкананне "Кодэкса прафесійнай этыкі бібліятэкара Беларусі" з'яўляецца маральным абавязацельствам і прафесійным абавязкам кожнага бібліятэкара і пастараецца забяспечыць падтрымку калегам, якія сутыкнуліся з праблемамі ў рэалізацыі выкладзеных прынцыпаў.