220114 г.Минск
просп. Независимости, 116
тел. 293-25-07
Главная Новости Адкрылася XXIV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

Авторизация



Профессиональные издания

Баннер
Баннер
Баннер

Система Orphus

Четверг, 09 Февраля 2017 08:20

Адкрылася XXIV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

Оцените материал
(0 голосов)

XXIV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш 8 лютага адкрылася ў адміністрацыйным комплексе па адрасе праспект Пераможцаў, 14. Яна працягнецца да 12 лютага і ў ёй возьме ўдзел прадстаўнікі 31 краіны, сярод іх — Азербайджан, Вялікабрытанія, Венесуэла, Германія, Ізраіль, Іран, Італія, Казахстан, Кітай, Рэспубліка Карэя, Куба, Малдова, Пакістан, Палесціна, Польшча, Расія, Сірыя, Сербія, Славакія, ЗША, Таджыкістан, Туркменістан, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эквадор. Ганаровым госцем выстаўкі стане Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. У час выстаўкі пройдзе каля 300 мерапрыемстваў. Знойдуць сваё адлюстраванне такія тэмы, як 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, юбілейныя даты Пімена Панчанкі, Янкі Брыля і іншых пісьменнікаў. Сярод мерапрыемстваў - урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі». Традыцыйна пройдзе міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час». Сёлета гэта трэці па ліку сімпозіум, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання (пройдзе 8-9 лютага). Акрамя таго, упершыню адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу маладых літаратараў «Першацвет», піша БелТА. Па традыцыі на кніжнай выставе-кірмашы прадстаўлены стэнд ББА. Гл. фоты.

 

Прочитано 384 раз Последнее изменение Четверг, 09 Февраля 2017 09:05
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии