220114 г.Минск
просп. Независимости, 116
тел. 292-75-65
Главная Новости Дзяржаўная ўстанова "Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска"

Авторизация



Профессиональные издания

Баннер
Баннер
Баннер

Система Orphus

Понедельник, 18 Сентября 2017 14:16

Дзяржаўная ўстанова "Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска"

Оцените материал
(1 Голосовать)

ВЫНІКІ ХХV РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ “БІБЛІЯТЭКА - АСЯРОДАК НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ”. 8 чэрвеня 2017 г. Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад № 128 «Аб выніках XХV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры”». У конкурсе прыняло ўдзел 36 публічных бібліятэк: 12 цэнтральных і 24 бібліятэк-філіялаў, сярод якіх 15 гарпасялковых і сельскіх. Згодна з загадам бібліятэкі былі прадстаўлены да ўзнагароджання. У намінацыі «За падтрымку і развіццё чытання» другую прэмію (40 базавых) атрымала дзіцячая бібліятэка № 10 Дзяржаўнай установы «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска". Нягледзячы на тое, што ў апошні час шырока ўвайшлі ў наша жыццё новыя сродкі інфармацыі, кніга і бібліятэка па-ранейшаму застаюцца важнейшым інструментам далучэння чалавека да духоўнага жыцця, асабліва ў дзіцячай бібліятэцы, дзе і фарміруецца чытач. Менавіта бібліятэка стала камунікатыўнай пляцоўкай для пісьменнікаў, дзеячаў культуры, выдаўцоў, дзяцей, бацькоў, педагогаў, – усіх тых, ад каго залежыць лёс кнігі. Асаблівую ўвагу ў сваёй працы калектыў бібліятэкі надае прапагандзе беларускай культуры і літаратуры, творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў. Асноўныя мэты працы па дадзенаму накірунку: 1. Далучэнне да чытання беларускай літаратуры дзяцей і падлеткаў. 2. Павышэнне ролі беларускай мастацкай кнігі ў культурным жыцці краіны. 3. Стымуляванне цікавасці да нацыянальнай культуры, гісторыі, мастацтваў. 4. Выхаванне ў дзяцей пачуцця гонару і любові да Радзімы праз усебаковае інфармаванне юных чытачоў аб мінулым і сучаснасці Беларусі. Для раскрыцця фонда сучаснай беларускай літаратуры Дзіцячая бібліятэка № 10 адзначыла асноўныя даты беларускага календара, прыняла ўдзел сумесна з ВД “Звязда” і арганізавала шэраг сустрэч з беларускімі пісьменнікамі ў рамках праекта “Расцём з цікавай кнігай”(2016 г.): “Як мядзведзь пчаляром стаў” – творчая сустрэча з пісьменніцай Аленай Стэльмах і прэзентацыя зборніка(4 разы). “Утёна хочет знать” – творчая сустрэча з пісьменніцай Янай Явіч. “Весёлые качели” –творчая сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам і паэтам Віктарам Ляскоўскім. “Як прыходзіць натхненне” – літаратурная імпрэза з беларускай казачніцай Кацярынай Хадасевіч - Лісавой (3разы). “Гістарычныя вандроўкі” – творчая сустрэча са знакамітай пісьменніцай і журналістам Людмілай Рублеўскай. Гучныя чытанні з вядомым беларускім пісьменнікам Генадзем Аўласенкам (3 разы). Гучныя чытанні з вядомым беларускім пісьменнікам Алегам Жданам(2 разы). “Сполахі далёкіх зарніц, або Гісторыя ў асобах” – творчая сустрэча з выдатным гісторыкам і пісьменнікам Алесем Марціновічам. “Страна лесных сказок” – творчая сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам Валерыем Кастручыным. Для прапаганды і рэкламы сваёй дзейнасці бібліятэка актыўна выкарыстоўвае сайт ЦСДБ і сацыяльныя сеткі, а таксама СМІ (прэса, радыё, тэлебачанне). Віншуем дзіцячую бібліятэку №10 з перамогай!

Прочитано 1379 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии