Згодна з пунктам 5 Пастановы справаздачна-выбарчай канферэнцыі ББА ад 25 кастрычника 2001 г. памер членскіх узносаў складае 5% ад службовага акладу. Студэнтам, пенсіянерам і інвалідам прадастаўляецца льгота ў памеры 50% ад стандартнай стаўкі ўзносу. Аплаціць ўзносы можна наяўным і безнаяўным шляхам. "Наяўныя грашовыя сродкі прымаюцца ў Навуковай бібліятэцы БНТУ, пам. 207 (вул. Я. Коласа, 16, 2 паверх) у наступным рэжыме: панядзелак-пятніца з 09.00 да 16.30. Да грашовых сродкаў у абавязковым парадку прыкладаецца ведамасць па наступнай форме":
____________________________________________
(назва бібліятэкі)
|
№
|
Фамілія ды ініцыялы
|
Пасада
|
Сума
|
Подпіс
|
1.
|
|
|
|
|
2.
|
|
|
|
|
Разам:
|
|
Пералік безнаяўных грашовых сродкаў ажыццяўляецца ў аддзяленнях ашчаднага банка з указаннем наступных рэквізітаў: р / с № BY90BLBB30150100038812001001, ЦБП № 527 ААТ "Белінвестбанк" г. Мінска. код BLBBBY2X УНП 100038812, ОКПО 37347900 г. Мінск, вул. Леніна, 16. Атрымальнік плацяжу - ГА "Беларуская бібліятэчная асацыяцыя". Прызначэнне плацяжу – членскія ўзносы. Пасля пералічэння безнаяўных грашовых сродкаў неабходна адправіць на электронны адрас адказнага сакратара асацыяцыі
Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
сканавваную копію ведамасці, складзенай па вышэйпрыведзенай форме, і копію квітанцыі. Калі магчымасць скарыстацца электроннай сувяззю адсутнічае, арыгінал ведамасці і копію квітанцыі можна накіраваць на паштовы адрас: вул. Я. Коласа, 16, 220013, г. Мінск, Навуковая бібліятэка БНТУ, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Для калег, якія ўпершыню ўступаюць у шэрагі Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, пажадана запоўніць заяву, форму якой можна спампаваць па адрасе http://bla.by/public/blank.pdf. Запоўненая заява адпраўляецца адказнаму сакратару ГА «ББА» па электроннай альбо звычайнай пошце. Перыяд прыёму ўзносаў - красавік-чэрвень. |