21 лютага – Сусветны дзень роднай мовы!

Для жыхароў нашай краіны – гэта беларуская мова. Мы жывем у такі час, калі нам ніхто не забараняе ёю карыстацца вольна і нязмушана. І нават з білбордаў нас заклікаюць размаўляць па-беларуску!Але што мы маем? Беларускай мовай валодае і карыстаецца толькі пэўная колькасць інтэлігенцыі. Як тут не ўспомніць вялікага Францішка Багушэвіча з яго знакамітым заклікам “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”.Гэта цытата ўвасоблена ў мастацкім афармленні ўваходнага парталу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. І “У сучасных умовах чалавеку цяжка, і найважнейшым сродкам выратавання асобы становіцца далучэнне яе да вытокаў роднай культуры, разуменне небяспекі страты культурнай ідэнтычнасці… Чалавек адказны за лёс Радзімы, яе культуры”, – так сказаў Уладзімір Гніламёдаў у інтэрв’ю газеце “Навука” з нагоды свайго 80-гадовага юбілею. Давайце прыслухаемся да сваіх папярэднікаў, зрэагуем на іх чуйныя словы і душою станем беларусамі. Тады ў сваёй працы, асабліва пры правядзенні мерапрыемстваў, мы часцей будзем узгадваць сваю гісторыю, свае вехі, сваіх герояў. Рэкамендаваць і прапагандаваць кнігі беларускіх аўтараў, ствараць сцэнарыі з нацыянальным каларытам. Настаўнікам і бібліятэкарам неабходна ўсвядоміць, што мы жывем і працуем у незалежнай Беларусі, гадуем і выхоўваем жыхароў вольнай краіны, нясем за гэта вялікую адказнасць! Але, паважаныя калегі, каб так сталася, неабходна блізка знаёміцца з гісторыяй свайго роду, свайго краю, сваёй малой Радзімы, чытаць добрыя мастацкія творы нашых суайчыннікаў. Рабіць гэта неабходна асэнсавана і мэтанакіравана.Упэўнены, што так і будзе, бо ўсе мы любім сваю Беларусь сінявокаю! Рэдакцыя часопіса “Бібліятэка прапануе”.

*** Міжнародны дзень роднай мовы упершыню быў абвешчаны ЮНЭСКА, з 2000 года адзначаецца 21 лютага ва ўсім свеце.

Белорусская библиотечная ассоциация
Написать нам

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: