Беларускія міфы. Якія падказкі пакінулі продкі ў казках і легендах? тэматычная лекцыя Вікі Малікавай

13 лістапада ў межах культурна-асветніцкага праекту «Чудеса из шуфлядки», ініцыяванага Беларускай бібліятэчнай асацыяцыяй і суполкай «Шуфлядка пісьменніка», адбудзецца тэматычная лекцыя беларускай пісьменніцы Вікі Малікавай «Беларускія міфы. Якія падказкі пакінулі продкі ў казках і легендах?».

На лекцыі мы прыгадаем беларускія міфы і легенды, паразважаем аб тым, як бы жыў Гары Потэр у беларускіх рэаліях, паведамім, што закадзіравана ў кнізе Дж. К. Роўлінг «Сказки барда Бидля».

Віка Малікава піша ў жанры беларускага і азіяцкага фэнтэзі, з’яўляецца аўтаркай раманаў «Горный весенний ветер» (2024) i «Дети Кроноса» (2025), якія будуць падараны Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падчас сустрэчы.

Месца правядзення: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, пр-т Незалежнасці 116, зала беларускай лiтаратуры, пам. 205.

Час правядзення: 13 лістапада, 18:30-20:30.

Увага! Колькасць месцаў абмежавана. Абавязкова рэгістрацыя па спасылцы: https://shuflyadka-pisatelya.timepad.ru/event/3659119/

Белорусская библиотечная ассоциация
Написать нам

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: