“Бібліятэка прапануе” зноў у статусе часопіса!

Мы вельмі рады паведаміць Вам аб афіцыйнай рэгістрацыі нашага выдання зноў у статусе часопіса з мая 2016 года, а таксама разам з вамі ўсцешыцца магчымасцю чытаць і размяшчаць на яго старонках самыя актуальныя і крэатыўныя матэрыялы для ўдасканалення работы бібліятэк, самаадукацыі бібіліятэкараў, інфармавання грамадскасці аб жыцці бібліятэк у розных рэгіёнах. Прыярытэты ў дзейнасці рэдакцыі не мяняюцца: інавацыйныя формы работы, эфектыўнае ўзаемадзеянне з грамадскімі аб’яднаннямі і арганізацыямі, актыўнае ўкараненне і выкарыстанне камунікатыўных тэхналогій, абмеркаванне сучаснага стану бібліятэчнай справы ў краіне, вялікая ўвага да прапаганды айчыннай гісторыі і літаратуры, каляндар знамянальных і памятных дат, навіны Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі. Матэрыялы ў часопісе размяшчаюцца пад адметнымі рубрыкамі. Калі ў Вас, дарагія падпісчыкі і калегі, ёсць прапановы па зместу часопіса, яго канцэпцыі, то цяпер самы лепшы час, каб выказаць гэта. Рэдакцыя з удзячнасцю прыме ўсё да ўвагі. Уся кантактная інфармацыя нашага выдання змешчана на першай старонцы. Будзьма разам! Рэдакцыя.

library_prapanue.doc

Белорусская библиотечная ассоциация
Написать нам

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: