Дзяржаўная ўстанова “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска” праводзіць вялікую працу па папулярызацыі твораў беларускіх аўтараў. У дзіцячых бібліятэках праходзяць сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі іх кніг і г.д. Штогод супрацоўнікі наведваюць горад, дзе адбываецца нацыянальнае свята- Дзень беларускага пісьменства. Сёлета свята адбылося ў цудоўным горадзе са сваёй цікавай гісторыяй Рагачове. За выхаванне павагі да кнігі і працу з беларускім словам ДУ “ЦСДБ г. Мінска” адзначана дыпломам Нацыянальнага аргкамітэта Свята. Віншаванне калектыву!
05 сентября 2016
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: