Фестываль кнігі ў Гродне

Упершыню ў Гродне – фестываль кнігі! 22 верасня 2017 года з 12 да 19 гадзін гасцінны горад Гродна запрашае на першы фестываль кнігі, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. У праграме фестываля: прэзентацыі выдавецтваў, рэдакцый СМІ, тыпаграфій; сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі; выстава лепшых узораў кніжнай прадукцыі, у тым ліку і рэдкіх выданняў; майстар-класы; зоны гістарычнай літаратуры, чытання ўслых і свабоднага мікрафона; стэнды “Звычайныя кнігі пра незвычайных дзяцей”; падвядзенне вынікаў конкурсаў на лепшы выраб самаробнай кнігі і цацак-герояў любімых кніг; пляцоўкі для дзяцей, моладзі і інш. Запрашаем на свята ўсіх, хто любіць кнігу і чытанне! Будзем удзячны, калі да арганізацыі і правядзення мерапрыемства далучацца валанцёры, бібліятэкары, кіраўнікі цэнтраў дзіцячага развіцця і творчасці, прафесійныя чытальнікі, акцёры, дзіцячыя аматарскія аб’яднанні і г.д. Заяўкі на ўдзел у фестывалі неабходна накіроўваць на е-mail: knigafest@mail.ru. Кантактныя тэлефоны: (8 0152) 73 81 05; (8 0152) 74 39 03; (8 0152) 72 34 55; (8 0152) 76 83 00. Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь; Гродзенскі аблвыканкам; УП “Гроднааблсаюздрук”; ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”. Чакаем вас у Новым замку (вул. Замкавая, 20) на вялікім кніжным свяце. Уваход вольны.

Белорусская библиотечная ассоциация
Написать нам

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: