27 лістапада 2013 г. а 10-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца круглы стол «Даследванне правененцый у Беларусі». Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі і камітэт па ахове кніжных помнікаў Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі. Даследаванне тысячагадовай гісторыі раскіданых па свеце беларускіх кнігазбораў – адна з няпростых задач беларускага кнігазнаўства, бо ў большасці выпадкаў гісторыя кнігазбораў – гэта гісторыя іх разбурэння і знікнення. Цяжкасці ўзнікаюць і па прычыне таго, што значныя рэшткі гістарычных кнігазбораў, якія захаваліся і прадаўжаюць заставацца сведкамі свайго часу, да нашых дзён недастаткова даследуюцца беларускімі вучонымі. Правененцыі – гэта тыя пазнакі, якія ўказваюць на прыналежнасць кнігі да прыватнай асобы альбо арганізацыі, робяць кожны асобнік выдання ўнікальным, нясуць багатую гістарычную і фактаграфічную інфармацыю. Правененцыйныя даследаванні служаць справе рэканструкцыі беларускіх кнігазбораў і іх вывучэнню, а таксама звязваюць у адзінае цэлае культурную прастору Беларусі і суседніх народаў. Мэта круглага стала: абмен вопытам, абмеркаванне праблем і выпрацоўка магчымасцей актывізацыі і ўдасканалення даследаванняў правененцый. Для ўдзелу запрашаюцца навукоўцы і спецыялісты бібліятэк, музеяў і архіваў, навуковых і адукацыйных устаноў Беларусі. Кантактная інфармацыя: Кірэева Галіна Уладзіміраўна, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства, тэлефон (8 017) 293 27 81, е-mail: kireeva@nlb.by
06 ноября 2013
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: