Круглы стол «Кніга ў музейнай прасторы»

27 мая 2014 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся круглы стол «Кніга ў музейнай прасторы». Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляліся Нацыянальная бібліятэка Беларусі і камітэт па ахове кніжных помнікаў Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі. Мэтай круглага стала з’яўлялася: абмен вопытам, абмеркаванне праблем і вывучэнне практык функцыянавання кнігі ў якасці музейнага экспаната.

У круглым стале прынялі ўдзел даследчыкі і спецыялісты шматлікіх устаноў Беларусі: Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Навукова-педагагічнай бібліятэкі, Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна, Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Музея «Замкавы комплекс «Мір», Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Інстытута культуры Беларусі.

 

У прывітальным слове намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Суша падкрэсліў, што асэнсаванне праблемы музеефікацыі кніжных помнікаў мае важнае значэнне для развіцця беларускай культуры, таму што сёння перад бібліятэкамі і музеяміі стаяць задачы навуковага асэнсавання друкаванай кнігі як культурнага феномена і забеспячэння розным прадстаўнікам грамадства як мага больш шырокага доступа да кніжных каштоўнасцей. Загадчык аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Камітэта па ахове кніжных помнікаў Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі Галіна Уладзіміраўна Кірэева акрэсліла праблемы складанасці ўключэння кнігі ў музейную экспазіцыю і недастатковую распрацаванасць тэарэтычных і методыка-тэхналагічных пытанняў музеефікацыі кнігі.

З дакладамі выступілі спецыялісты бібліятэк і музеяў краіны: загадчык сектара навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Мікалаеўна Захарава («Навошта бібліятэцы Музей кнігі, ці ў рэчышчы калекцыйнага метаду»), загадчык сектара аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ірына Якаўлеўна Васільковіч («Выставочная деятельность Национальной библиотеки Беларуси: от шаблонов к искусству»), галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марыя Міхайлаўна Шопіна («Выставки одной книги как форма экспозиционной деятельности»), загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Валерый Мікалаевіч Герасімаў («Спецыфіка выстаўнай працы аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь»), галоўны бібліятэкар аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Святлана Дзмітрыеўна Паўлавіцкая («Рэдкая кніга як экспанат персанальных выстаў пісьменнікаў і тэматычных выстаў»), навуковы супрацоўнік аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іна Лаўрэнцьеўна Мурашова («Віртуальныя выставы як новая форма выставачнай дзейнасці бібліятэк»), вядучы навуковы супрацоўнік Музея беларускага кнігадрукавання Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Галіна Паўлаўна Зуева («Выставачная дзейнасць Музея беларускага кнігадрукавання як адзін з асноўных відаў музейнай дзейнасці»), вядучы навуковы супрацоўнік Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Вольга Анатольеўна Шульчанка («Рэалізацыя камунікатыўнай функцыі кнігі праз музейна-педагагічныя заняткі»), галоўны захавальнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Святлана Іванаўна Лявонцьева («Представление книжной культуры в выставочных проектах Ветковского музея»), загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея Ніна Міхайлаўна Кірылава («Книга в новой исторической экспозиции «История Брестчины от первобытной эпохи до первой четверти ХХ в.» Брестского областного краеведческого музея»), загадчык навукова- экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Барысаўна Гулева («Выставы адной кнігі»), загадчык экспазіцыйна-выставачнага сектара Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Уладзіміраўна Шорац («Арганізацыя стварэння мастацка-дакументальнай выстаўкі «Праглядзіце гэты томік…», прысвечанай 100-годдзю выхаду адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў Максіма Багдановіча «Вянок»), вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Юр’еўна Варонава («Шляхі» ў кнігах. Кніга ў новай экспазіцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы »), вядучы навуковы супрацоўнік аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Юрый Мікалаевіч Лаўрык («Выкарыстанне кнігі ў экспазіцыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь»).

Белорусская библиотечная ассоциация
Написать нам

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: