Шаноўныя калегі.
15 мая 2012 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца міжнародны навукова-практычны семінар “Бібліятэчнае краязнаўства: тэрыторыя вялікіх магчымасцей і перспектыў”. Арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне мерапрыемства – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца спецыялісты, якія займаюцца краязнаўствам і рэгіянальнай бібліяграфіяй; выкладчыкі, аспіранты, магістранты, студэнты; кіраўнікі і спецыялісты абласных, раённых і гарадскіх бібліятэк Беларусі; прадстаўнікі замежных бібліятэк, якія прымаюць удзел у краязнаўчай рабоце.
Інфармацыйны ліст.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: