З нагоды Дня бібліятэк Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік пры ўдзеле Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі ладзіць 17-18га верасня чарговы велапрабег “На ровары па бібліятэках”, асноўнымі мэтамі якога з’яўляюцца абмен прафесійным досведам і прыцягненне ўвагі грамадства да бібліятэк і чытання. У праграме — наведванне бібліятэк у в. Ілля,.Крывое Сяло і Вязынь, экскурсіі ў школьныя краязнаўчы музей «Ільянскія далягляды» і літаратурны музей «Вілейшчына літаратурная» ў в. Ілля і Вілейскі краязнаўчы музей, знаёмства з дзейнасцю Вілейскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Г.Новік і Бібліятэкі сямейнага чытання (гарадскі філіял №1), а таксама агляд архітэктурных і прыродных помнікаў Вілейшчыны. Маршрут: Вілейка-Крывое Сяло-Касута-Рабунь-Сосенка-Абадоўцы-Ілля-Будзішча-Вязынь-Вілейка. За два дні плануецца праехаць каля 100 км. Да ўдзелу запрашаюцца бібліятэкары, а таксама ўсе ахвотныя. Неабходна папярэдняя рэгiстрацыя, якая распачнецца 8га жніўня і працягнецца да 8-га верасня. Каардынатарка удзельнікаў з Вілейкі — Іна Лазар, obm-vil@yandex.ru. Каардынатарка астатніх удзельнікаў — Настасся Жарская, anviza@yandex.ru. Для рэгістрацыі трэба даслаць на адзін з пазначаных вышэй мэйлаў наступныя дадзеныя: імя-прозвішча, дата нараджэння, месца працы і пасада, нумар тэлефона, адрас электроннай пошты. Колькасць месцаў абмежаваная. Удзельнікі самастойна пакрываюць выдаткі на дарогу да месца старта. харчаванне і начлег. Сума ўнёску за ўдзел складзе прыкладна 40 руб (яшчэ ўдакладняецца), дадзеная сума пакрые пражыванне (начлег у АЦ «Надзея»), харчаванне (два абеды, вячэра, сняданак), машыну суправаджэння і культурную праграму.
09 августа 2016
На ровары па бібліятэках — 2016

Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: