Навагоднія віншаванні Старшыні Савета ББА Уладзіміра Кулажанкі

Паважаныя калегі! Шаноўныя сябры!

З канца 1990-х гадоў у сферы культуры і мастацтва  склалася такая традыцыя, калі напярэдадні Новага года Міжнародны інстытут колеру «Pantone» абвяшчае колер наступнага года.

І лічыцца, што гэта падзея вызначае дух часу, аказвае значны ўплыў на ўвесь культурны кантэкст, дэманструе калектыўны настой. Колер года актыўна выкарыстоўваецца не толькі ў крэатыўных індустрыях: мастацтве, модзе, дызайне, але і ў прамысловасці і нават у  высокай кухні. Вось і цяпер быў абвешчаны новы колер года, ім стала паветранае, лёгкае адценне белага колеру, які мае назву — сloud dancer (воблачны танцор). Дарэчы белы колер атрымаў такі статус упершыню. Сімволікай гэтага колера стала цішыня, лёгкасць, запавольванне і новыя пачаткі.

Мне здаецца, што менавітыя гэтыя сімвалы вельмі важныя для наступаючага Новага года. Цяперашні свет стаў хуткім, жорсткім, нярэдка нервовым, што прыводзіць да пэўнага сумбуру і хаатызацыі. І менавіта запавольванне, спакойнае абдумаванне прыводзіць да ўзважаных і рацыянальных рашэнняў і значыць могуць зрабіць наш свет больш дасканалым.

Я жадаю ўсім нам больш момантаў такога стваральнага запавольвання, каб думаць, каб быць разам з блізкімі, каб гуляць пешшу, каб чытаць добрыя кнігі. Гэта дасць нам новыя сілы, асэнсаванні, пачуцці. І я веру, што гэта, дакладна, зробіць наша жыццё і Новы год сапраўды шчаслівым!

Жадаю ўсім радасці, міру і дабра!

З Новым годам!

Белорусская библиотечная ассоциация
Написать нам

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: