Прыём дакументаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў

Шаноўныя сябры!
Звяртаем вашу ўвагу, што прыём дакументаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў на спецыяльнасць “Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць (менеджмент, аўтаматызацыя, метадычнае забеспячэнне)” па вочнай і завочнай формах навучання ажыццяўляецца па 12 ліпеня! (12 ліпеня важна зайсці ва ўніверсітэт не пазней 18 гадзін).
Экзамены па спецыяльнасці на скарочаную форму навучання пасля Магілёўскага дзяржаўнаго бібліятэчнага каледжа пачынаюцца з 14 ліпеня (кансультацыі − з 13-га на вочнае і з 14-га на завочнае аддзяленні).
Для тых абітурыентаў, якія недабралі неабходную колькасць балаў па цэнтралізаванаму тэсціраванню паведамляем, што ў выпадку дадатковага набору балы сертыфікатаў па кожнаму прадмету памяншаюцца на 5 балаў!
Бягучая інфармацыя аб ходзе прыёму дакументаў на сайце – buk.by
Перадайце, калі ласка, гэту інфармацыю ўсім патэнцыйным абітурыентам! Чакаем ВАС!
Дэкан ФІДК М.А.Яцэвіч

Белорусская библиотечная ассоциация
Написать нам

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: