Размеркаванне ФІДК 2012

Паважаныя калегі!3 мэтай правядзення размеркавання на працу выпускнікоў 2012г. факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры i мастацтваў па спецыяльнасці "Бібліятэказнаўства i бібліяграфія" npociм своечасова накіраваць на імя рэктара,  да 01.03.2012 г., адпаведную заяўку.

Размяркоўваюцца:
Спецыяльнасць «Бібліятэказнаўства i бібліяграфія» (IV- V курсы) -250 чалавек.
Спецыялізацыі: 
-інфармацыйнае забеспячэнне навукова-тэхнічнага i медыцынскага комплексу (31 чалавек.);
— культурна-дасугавая дзейнасць бібліятэк (11 чалавек);
— бібліятэчнае абслугоўванне дзяцей i юнацтва (16 чалавек);
— бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства (12 чалавек);
— аўтаматызаваныя бібліятэчна-інфармацыйныя сістэмы (69 чалавек);
— замежная (англ.) мова. (28 чалавек);
— маркетынг бібліятэчнай справы (44 чалавек);
— навукова-метадычная дзейнасць бібліятэк (20 чалавек);
— беларуская мова i лігаратура (19 чалавек);
Папярэдняе размеркаванне адбудзецца 23.03.2012г. з 10-00 (ауд.302). Дзяржаўнае размеркаванне — 25.04.2012г. V курса — з 14-00 (чыт. зала б-кi).
26.04.2012 г. IV курса — з 10-00 (чыт. зала б-кi)
У заяўцы на спецыяліста неабходна ўказаць:
— колькасць студэнтаў (пры індывідуальнай заяўцы — прозвішча, імя i імя па
бацьку);
— спецыяльнасць;
— спецыялізацыю;
— пасаду, якая прапаноўваецца выпускніку;
— асаблівасці прадстаўлення жылля.

3 удзячнасцю,
дэкан ФІДК  М.А.ЯцэвІч

Белорусская библиотечная ассоциация
Написать нам

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: