Шаноўныя калегі! Размеркаванне выпускнікоў факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць (аўтаматызацыя, менеджмент)” адбудзецца: — папярэдняе: 28 сакавіка 2018 г., з 10.30, чытальная зала бібліятэкі ўніверсітэта; — дзяржаўнае: 25 красавіка 2018 г., з 10.30, чытальная зала бібліятэкі ўніверсітэта. Выпускаецца 43 чалавекі. Просім паскорыць працу па высылцы заявак на імя рэктара ўніверсітэта Корбут Аліны Анатольеўны не пазней 20 сакавіка! Перадайце гэту інфармацыю ўсім зацікаўленым бібліятэкам. З павагай, дэкан ФІДК М.А.Яцэвіч. Тэл.: 8 (017) 222-83-07 (дэканат); 8 (017) 222-24-09 (факс). fidk@buk.by дэкан: + 375296832034 (velcom); vasniks@tut.by
02 февраля 2018
Размеркаванне выпускнікоў ФІДК 2018

Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: