Шаноўнаму Васілю Емяльянавічу Лявончыкаву 27 мая споўніцца 80 гадоў! Уся бібліятэчная грамадскасць Беларусі даўно і добра ведае Васіля Лявончыкава. Ён вучыў усіх сённяшніх бібліятэкараў краіны і вучыць наступныя пакаленні. Аб яго педагагічнай, навуковай і грамадскай дзейнасці часопіс паведаміў у чацвёртым нумары гэтага году, дзе Васіль Емяльянавіч падзяліўся сваімі каштоўнымі ўспамінамі аб першых кроках Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, якія здзяйсняліся пры яго непасрэдным кіраўніцтве. Мы ведаем, што Васіль Емяльянавіч вельмі дапамагаў маладым навукоўцам бібліятэчнай галіны ў здзяйсненні іх амбіцыйных планаў, з’яўляецца заснавальнікам беларускай навукова-педагагічнай школы па бібліятэказнаўству, бібліяграфазнаўству і кнігазнаўству. Васіль Емяльянавіч, з юбілеем Вас! Доўгіх, шчаслівых гадоў жыцця і плёну ў педагагічнай і грамадскай дзейнасці! Рэдакцыя часопіса “Бібліятэка прапануе”.
26 мая 2017
Васілю Емяльянавічу Лявончыкаву 27 мая споўніцца 80 гадоў!
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: