З нагоды Дня бібліятэк Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Гомельскага раёна і Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І.Леніна пры ўдзеле Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі ладзяць велапрабег “На ровары па бібліятэках”. Мерапрыемства адбудзецца 14-15-га верасня. У праграме — знаёмства з дзейнасцю Цэнтральнай раённай бібліятэкі (в.Бярозкі) і бібліятэк раёна, наведванне Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна, экскурсія па Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, агляд Паляўнічага доміка князя Паскевіча ў в. Каранёўка ды іншых цікавых мясцін у ваколіцах Гомеля. Да ўдзелу запрашаюцца бібліятэкары, а таксама ўсе ахвотныя! Для рэгістрацыі ў велапрабегу неабходна да 6га верасня даслаць на anviza@yandex.ru наступныя дадзеныя: імя-прозвішча, дата нараджэння, месца працы і пасада, нумар тэлефона, адрас электроннай пошты. Спяшайцеся, колькасць месцаў абмежаваная!
27 августа 2019
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: