Велапрабег “На ровары па бібліятэках”

З нагоды Дня бібліятэк Баранавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка і Баранавіцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя В.П.Таўлая пры ўдзеле Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі прэзентуюць велапрабег “На ровары па бібліятэках”.
Мерапрыемства пройдзе 12-13-га верасня. У праграме — наведванне бібліятэк у вёсках Крошын, Вольна, Гарадзішча, Арабаўшчына, Сталовічы і Мір, а таксама экскурсіі ў музей-сядзібу А.Міцкевіча, Баранавіцкую ЦРБ і Баранавіцкую ЦГБ.
Да ўдзелу запрашаюцца бібліятэкары, а таксама ўсе ахвотныя. Неабходна папярэдняя рэгiстрацыя, якая ўжо распачалася і працягнецца да 6-га верасня. Каардынатарка удзельнікаў з Баранавічаў — Наталля Станкевіч, in@tavlay-library.by
Каардынатарка астатніх удзельнікаў — Настасся Жарская, anviza@yandex.ru. Для рэгістрацыі трэба даслаць на адзін з пазначаных вышэй мэйлаў наступныя дадзеныя: імя-прозвішча, дата нараджэння, месца працы і пасада, нумар тэлефона, адрас электроннай пошты. Колькасць месцаў абмежаваная. Удзельнікі самастойна пакрываюць выдаткі на дарогу да месца старта. харчаванне і начлег. Усё гэта будзе арганізавана, сума ўнёску складзе прыкладна 350 тыс (аднак будзе яшчэ ўдакладняцца).
Старонка мерапрыемства ў Facebook https://www.facebook.com/events/899950886742043/

Белорусская библиотечная ассоциация
Написать нам

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: