Віншаванне з прафесійным святам – Днём бібліятэк Беларусі!

Шаноўныя калегі! Віншуем вас з прафесійным святам – Днём бібліятэк! У сучасных умовах інфармацыя з’яўляецца адным з найбольш важных стратэгічных рэсурсаў, якія забяспечваюць стабільнае развіццё дзяржавы. Менавіта таму, як ніколі раней, грамадствам вастрабаваны магчымасці бібліятэк садзейнічаць развіццю нацыянальнай адукацыі, навукі, эканомікі і вытворчасці, забяспечваць доступ да інтэлектуальных і культурных каштоўнасцей. Задачы, якія стаяць сёння перад   бібліятэчнай супольнасцю, вельмі разнастайныя і складаныя. Стратэгічнай мэтай з’яўляецца стварэнне адзінай культурна-інфармацыйнай прасторы, што забяспечыць максімальную даступнасць інфармацыі, ведаў і тым самым паспрыяе ўстойліваму сацыяльнаму і эканамічнаму развіццю краіны; захаванню бібліятэчных фондаў як нацыянальнага здабытку краіны і памяці нацыі; інтэграцыі беларускай культуры ў сусветны культурны працэс і ўмацаванню пазітыўнага іміджу за межамі рэспублікі. Біблітэкам неабходна выпрацоўваць аптымальныя падыходы для вырашэння пастаўленых задач, шукаць інннавацыйныя формы ўзаемадзеяння з карыстальнікамі, адказваць на новыя інфармацыйныя патрэбнасці новымі інфармацыйнымі прапановамі. Высокі прафесіяналізм, адданасць сваёй высокароднай справе – гэта асноўная ўмова паспяховага выканання ўсіх сацыяльна-культурных задач, якія ставяцца перад бібліятэчнай справай. Жадаем вам, шаноўныя колегі, творчага натхнення  і карысных ідэй. Няхай добры настрой і здароўе спрыяюць вашай плённай працы.

Белорусская библиотечная ассоциация
Написать нам

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: