Віншуем з Днём бібліятэк Беларусі!

Паважаныя калегі!

З надыходам верасня беларусы традыцыйна адзначаюць свята збору ураджаю – дажынкі. Гісторыкі лічаць, што гэта традыцыя на нашых землях узнікла яшчэ ў часы неаліту.

А для нас, бібліятэкраў, у гэтую пару звычайна ўсё адбываецца наадварот – пасля адпачынкаў і канікул нашы любыя чытачы па традыцыі напаўняюць залы і абанементы, а бібліятэкары актыўна ўключаюцца ў звыклы рытм прафесійных актыўнасцяў і камунікацый. Кожны верасень для нас – гэта час пачатку новага працоўнага сезону, своеасаблівай “сяўбы”, альбо “зажынак”.

Сімвалічна, што і наша прафесійнае свята – Дзень бібліятэк Беларусі адзначаецца менавіта ў верасні, бо праца бібліятэкараў нечым падобна да працы земляроба. Мы таксама шчыра стараемся сеяць зерне, зерне ведаў, спадзеючыся на добрыя плады.

Напярэдадні гэтай даты хачу выказаць самыя цёплыя віншаванні ўсім калегам і пажадаць новых поспехаў у справе асветніцтва, папулярызацыі кніжнай культуры і памнажэння ведаў, у рэалізацыі новых ідэй і планаў.

Моцнага Вам здароў’я, міру і дабра!

Уладзімір Кулажанка

Белорусская библиотечная ассоциация
Написать нам

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: