Шаноўныя падпісчыкі, бібліятэкары, настаўнікі, пісьменнікі, выдаўцы – усе ўдзельнікі культурнага працэсу краіны! У верасні мы ўжо адзначылі Дзень ведаў, Дзень беларускага пісьменства – 25 юбілейнае свята ў г. Іванава. Гэта знакавыя падзеі жыцця нашай краіны! Правёўшы педагагічныя саветы, шырока адзначыўшы Дзень ведаў, пабываўшы на грандыёзным свяце кнігі ў Іванава, усе павінны зразумець: дарога да ведаў, да здабыткаў культуры, мастацтва і ўвогуле да развіцця ідзе праз бібліятэку – школьную, дзіцячую, публічную, спецыялізаваную,навуковую, галіновую, вну. Рэдакцыя часопіса жадае, каб магчымасці гэтых бібліятэк былі выкарыстаны напоўніцу, а самі бібліятэкі адпавядалі высокім запатрабаванням нашага грамадства. Тым больш, што ёсць нагода звярнуць увагу на сябе, бо 15 верасня адзначаецца Дзень бібліятэк Рэспублікі. Выказваем упэўненасць, што бібліятэкі краіны ўжо сёння здольныя задавальняць інфармацыйныя патрэбы сваіх карыстальнікаў на прыстойным тэхнічным узроўні, эфектыўна выкарыстоўваючы розныя рэсурсы. Са святам! З Днём бібліятэк! Рэдакцыя часопіса “Бібліятэка прапануе”.
14 сентября 2018
З Днём бібліятэк!

Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: