Ідзе да заканчэння 2017 год, які быў насычаны знакавымі юбілеямі і для ўсёй краіны, і для бібліятэчнай грамадскасці. Мы ўсе разам адсвяткавалі 135-годдзе Янкі Купалы і Якуба Коласа, 95-гадовы юбілей Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, 25-гадовы юбілей Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, а найперш – 500-годдзе друкаванай беларускай кнігі. Шмат цікавага і карыснага зрабілі бібліятэкі краіны падчас гэтых святаў. Ды і рэдакцыя часопіса парупілася аб тым, каб на нашых старонках Вы ўбачылі матэрыялы, якія дапамаглі ў арганізацыі святочных мерапрыемстваў бібліятэк, бо іх аўтары – прафесіяналы, актыўныя і аптымістычныя людзі. Сваёй увагай у адыходзячым годзе не абыйшлі наша выданне спецыялісты бібліятэк розных сістэм і ведамстваў, якія прадставілі вопыт бібліятэчнай работы многіх рэгіёнаў краіны. Мы вельмі ўдзячныя сваім аўтарам за супрацоўніцтва, а падпісчыкам – за падтрымку часопіса і нашай рэдакцыйнай дзейнасці на карысць бібліятэчнай справе. Наперадзе 2018 год. Усе мы чакаем ад яго толькі добрых спраў, выдатных навінаў, спрыяльных умоў для дзейнасці бібліятэк, паважлівых адносінаў да бібліятэкараў. З Новым годам, шаноўныя калегі і сябры! Няхай з Вамі заўсёды будуць здароўе, шчасце, аптымізм і мноства творчых ідэй! Рэдакцыя часопіса “Бібліятэка прапануе”.
27 декабря 2017
З Новым годам і Калядамі!

Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: