Паважаныя калегі-кіраўнікі бібліятэк розных тыпаў і відаў! Фарміраванне кантрольных лічбаў набору студэнтаў па спецыяльнасці “Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць” у апошнія гады цалкам залежыць ад вашага заказу на спецыялістаў. Колькасць набору студэнтаў у 2018г. на факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў залежыць ад заказа спецыялістаў на 2022 г. Такі заказ неабходна здзейсніць абавязкова да 1 кастрычніка 2017г. Ён ажяццяўляецца ў “Автоматизированной системе формирования заказа на подготовку квалифицированных кадров для всех отраслей экономики Республики Беларусь. Госзаказ и приём» (http://zakaz.unibel.by). Асобным файлам дасылаю прыклад экранных формаў для афармлення заказу. СФАРМІРУЙ ЗАКАЗ НА ПАДРЫХТОЎКУ СПЕЦЫЯЛІСТАЎ ДЛЯ СВАЁЙ БІБЛІЯТЭКІ! З павагай дэкан факультэта М.А.Яцэвіч. тэл.: +375 017 222-83-07
13 сентября 2017
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: